Колькасць загінулых ад снегападаў у ЗША перавысіла 40 чалавек

Колькасць загінулых ад снегападаў у ЗША перавысіла 40 чалавек

Паводле апошніх дадзеных ад снегападаў у ЗША загінуў 41 чалавек. Прычынамі смерці гэтых людзей былі дарожныя аварыі, атручванні ўгарным газам, а таксама інфаркты падчас прыборкі снегу, інфармуе АР.

Нагадаем, днямі каля 90 мільёнаў жыхароў ЗША перажылі магутныя снегапады (у некаторых раёнах выпала да 70 см снегу). Надзвычайнае становішча было аб'яўленае ў 11 штатах, без электрычнасці апынуліся каля 200 тысяч чалавек. У Вашынгтоне было спыненае метро і толькі сёння яно цалкам адновіць працу. Аднаўляюцца і аўтобусныя маршруты.  

Колькасць загінулых ад снегападаў у ЗША перавысіла 40 чалавек
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі