Колькасць падазраваных па "справе Коржыча" вырасла да пяці

Колькасць падазраваных па "справе Коржыча" вырасла да пяці

Колькасць падазраваных па справе аб дзедаўшчыне ў 72-м гвардзейскім Асобным вучэбным цэнтры ў Печах вырасла да пяці. Напярэдадні Следчы камітэт паведамляў толькі пра аднаго падазраванага — капітана Уладзіміра Чыркова, якога выпусцілі з СІЗА без выстаўлення абвінавачання.

Яшчэ як мінімум дзесяць вайскоўцаў застаюцца пад вартай — ім выстаўленыя абвінавачанні па адным з трох артыкулаў: ч.3 арт.443 Крымінальнага кодэкса "Парушэнне статутных адносінаў", арт.209 "Махлярства" і ч.3 арт.455 "Бяздзейнасць ўлады, што пацягнула цяжкія наступствы".

"Па стане на 01.11 па крымінальнай справе аб гібелі Коржыча А.А. прад'яўленае абвінавачванне 10 вайскоўцам, яшчэ 5 (сярод іх — адзін афіцэр) знаходзяцца ў статусе падазроных. Чацвёра падазраваных раней не затрымліваліся, таму пра іх размова і не ішла", — удакладніла ўчорашняе паведамленне афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі