Вы тут

Колькасць новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі працягвае зніжацца

Самаізаляцыя / Reuters

Колькасць новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі працягвае зніжацца. Пяты дзень запар іх менш за 300 — за апошнія суткі 250 новых выпадкаў заражэння, агулам — 63 804. Памерлі яшчэ 6 чалавек, колькасць ахвяр каранавіруса дасягнула 429, паведамляе ў Telegram даныя на раніцу 6 ліпеня прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Выпісаны з бальніц 51 120 чалавек (+249), з іх паправіліся — 50 691 (+243).

Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 1 млн 74 тысячы 240 тэстаў (+6211).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.