Кнігу Саннікава не пусцілі ў Беларусь

Кнігу Саннікава не пусцілі ў Беларусь

Пяць кніг Андрэя Саннікава "Мая гісторыя. Беларуская амерыканка, або Выбары пры дыктатуры" канфіскавалі беларускія мытнікі на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску "Прывалка", паведамляе charter97.org. Кнігі ў Беларусь везла жонка палітэмігранта Ірына Халіп, якая вярталася з сынам Данікам ад мужа.

Мытнікі паведамілі, што кнігі будуць аддадзеныя на экспертызу.

Саннікаў быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года. 19 снежня ў ліку іншых ён апынуўся за кратамі — у турме КДБ, так званай "амерыканцы". У траўні 2011 года суд прызначыў яму пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У снежні 2011 года Саннікаў падаў прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка Беларусі і ў красавіку 2012 года быў датэрмінова вызвалены. У тым жа годзе атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.  

Кнігу "Мая гісторыя" Саннікаў напісаў у 2014 годзе. У ёй апісваецца прэзідэнцкая кампанія 2010 года, падзеі Плошчы 19 снежня таго года. Акрамя таго, палітык аналізуе беларускі рэжым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі