Класы ў падвале: украінскія школы ля мяжы Беларусі рыхтуюцца сустракаць дзяцей

Падвал, у якім будуць хавацца дзеці / hromadske
Падвал, у якім будуць хавацца дзеці / hromadske

Нягледзячы на вайну, якая працягваецца, і "звычайнае" жыццё ва Украіне не спыняецца. Цяпер школы рыхтуюцца да пачатку новага навучальнага года: ён пройдзе ў змяшаным фармаце. Журналісты Hromadske наведалі горад Оўруч Жытомірскай вобласці — ён знаходзіцца за 30 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю, — каб даведацца, як мясцовыя школы рыхтуюцца да 1 верасня.

 

"Як розніца, дзе загінуць?"

Маці будучага пяцікласніка кажа, што аддасць сына ў школу, калі яна адкрыецца. Рэч у тым, што дапамагаць рабіць урокі дома ёй цяжка, жанчына дрэнна ведае ўкраінскую. Сам хлопчык прызнаецца: засумаваў па аднакласніках, а сірэны і падвалы яго не палохаюць.

"Якая розніца, дзе загінуць?! Калі будуць бамбіць, то ўсюды. А пакуль тут няма баявых дзеянняў, няхай ходзяць, а то непісьменныя зусім будуць", — кажа жанчына.

Гэтую пазіцыю не мяняе нават тое, што Оўруцкая грамада знаходзіцца ў зоне падвышанай небяспекі. Калі з боку Беларусі зноў пойдуць расійскія войскі, то "міма" наўрад ці праедуць.

Классы в подвале: украинские школы у границы Беларуси готовятся встречать детей
Катлаван каля школы, дзе будуць абсталёўваць сховішча / hromadske

У дзвюх вёсках грамады ўжо капаюць катлаваны каля школ — там будуць арганізоўваць сховішчы. Хоць кіраўнік Оўруцкай грамады адзначае, што не ўхваляе аднаўленне вочнага навучання.

 

"Дзяцей сабраць у кучу, і потым, крый божа, усе загінуць?"

Оўруцкая грамада зазнала бамбаванні ўжо ў першыя дні вайны. На 90 населеных пунктаў прыпала 70 авіяўдараў: расіяне часцей за ўсё скідалі бомбы з самалётаў, якія прыляцелі сюды з беларускага аэрадрома.

"Я нагледзелася, як пад заваламі жыўцом людзі гінулі. Дыстанцыйнае навучанне — гэта не навука, але ўсіх дзяцей сабраць у кучу, і потым, крый божа, усе яны загінуць... Гэта таксама не варыянт. Таму год яшчэ трэба пачакаць, я так думаю", — выказваецца мясцовая жыхарка.

Але, дадала жанчына, вырашаць, вядома, будзе не яна, а яе дзеці. Дачка з унучкамі ў Італіі, і невядома, ці вернуцца ў найбліжэйшы час, а сын з дзецьмі застаўся ў Оўручы.

Многія мясцовыя расказалі выданню, што адпускаць дзяцей у школу страшна. Не моцна іх супакойваюць і падвалы, у якіх абсталююцца класы.

Классы в подвале: украинские школы у границы Беларуси готовятся встречать детей
Падвалы рыхтуюцца прыняць вучняў / hromadske

"Першыя класы — гэта прыярытэт. Яны павінны вучыцца афлайн. Для іх немагчыма адразу арганізаваць дыстанцыйнае навучанне. У іх няма паняцця, што гэта такое, яны яшчэ настаўніка не бачылі, неарганізаваныя", — расказвае дырэктар Оўруцкага ліцэя №1 Анатоль Неўмяржыцкі.

Павінны наведваць, хоць бы некалькі месяцаў, і пяцікласнікі, думае дырэктар. Рэч у тым, што дзецям зноў трэба адаптавацца.

У ліцэі цяпер прадумваюць дэталёвы план эвакуацыі, а ўсіх вучняў плануюць навучаць толькі на першым паверсе, каб яны маглі хутчэй спускацца ў падвал. Навучанне плануюць змяшанае.

"Сховішча не прадугледжана на такую вялікую колькасць дзяцей: у нас 870 вучняў, 55 педработнікаў і персанал абслугоўвання. Столькі людзей адначасова эвакуяваць складана. Па-першае, трэба час, каб такая колькасць дзяцей зайшла ў сховішча, а па-другое, там павінна быць магчымасць працягнуць навучанне ў сховішчы", — тлумачыць Неўмяржыцкі.

У падвалах ставяць парты, мантуюць каналізацыю. Усё рыхтуюць да новага навучальнага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі