"На сметніках спальваюць трупы": гісторыя настаўніцы з акупаванага Херсона

Расійскія вайскоўцы ў Херсоне / РИА Новости
Расійскія вайскоўцы ў Херсоне / РИА Новости

"У калектыве дамовіліся не гаварыць на ўроках з вучнямі пра вайну. Я выкладала ў старшых класах, іх трэба было рыхтаваць да паступлення, да іспытаў. Амаль усе старшакласнікі з'ехалі — хто за мяжу, хто ў падкантрольныя Украіне гарады. Усе хацелі дадому, мы стараліся проста падтрымліваць. Калі яны ўжо развітваліся з намі, я пажадала, каб яны жылі і вучыліся толькі ў свабоднай Украіне", — расказала выданню "Забарона" школьная настаўніца з Херсона.

"На свалках сжигают трупы": история учительницы из оккупированного Херсона
Расійскія вайскоўцы ў Херсонскай вобласці / РИА Новости

Першыя некалькі тыдняў школы працавалі дыстанцыйна. Што будзе далей — не зусім зразумела: многія калегі гераіні тэксту з'ехалі. Таму вучыць у новым годзе таксама будуць, хутчэй за ўсё, "аддалена".

— Гаварыць на роднай мове вельмі небяспечна. Гэта мой ціхі супраціў: ва ўсіх крамах размаўляю па-ўкраінску — і табе адказваюць па-ўкраінску, усміхаюцца, пачынаюць больш давяраць. У транспарце загаворыш па-ўкраінску — у людзей аж слёзы коцяцца, — расказвае яна пра свой "ціхі супраціў".

У горадзе ніхто не прыбірае, ёсць праблемы літаральна з усім: ад прадуктаў да сувязі і лекаў.

— Калі расіяне ўвайшлі ў горад, першыя тыдні кожную нядзелю херсонцы выходзілі на мітынгі. Спачатку ў Херсоне былі толькі вайскоўцы — яны стаялі і маглі толькі страляць, калі мы ішлі са сцягам. Самы вялікі мітынг быў 13 сакавіка — тады выйшла да дзесяці тысяч чалавек. Акупанты сваімі машынамі хацелі заехаць на плошчу, дзе збіралася акцыя пратэсту, але людзі кінуліся ўпоперак і не пускалі. Тады яны не пайшлі на нас машынамі. Стралялі ўгору, каб запалохаць, але гэта не спрацавала. Неўзабаве ў горад увайшла Расгвардыя. Яны разганялі мітынгі дымавымі шашкамі і папярэджвалі, што, калі зараз людзі не разыдуцца, усіх пасадзяць у аўтазакі і вывезуць "на падвал" або дэпартуюць з горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі