Кірмаш “Свет кніг” пераязджае ў “Арэна-Сіці”

Спецыялізаваны кірмаш “Свет кніг”, які дагэтуль працаваў у павільёне “Белэкспа” ля Опернага тэатра ў Мінску, пераязджае ў гандлёва-забаўляльны цэнтр “Арэна-Сіці”. 26 лютага — апошні дзень, калі кніжны кірмаш працуе на старым месцы. Там ён знаходзіўся цягам 17 гадоў.

Пасля пераезду “Свет кніг” адкрыецца з 1 сакавіка і будзе працаваць штодня з 11 раніцы да 7-й вечара, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Сёлета выставачны комплекс “Белэкспа” разам з карпусамі 2-й лякарні плануюць знесці. Зямлю аддаюць пад забудову кампаніі спадчыннага прынца Абу-Дабі. Там павінен з’явіцца арабскі шматфункцыянальны цэнтр.