Кіраўнікі беларускіх IT-кампаній: спыніце гвалт і вызваліце затрыманых!

Кіраўнікі беларускіх IT-кампаній: спыніце гвалт і вызваліце затрыманых!

Кіраўнікі, заснавальнікі, супрацоўнікі беларускіх IT-кампаній 12 жніўня апублікавалі адкрыты ліст пра сітуацыю ў нашай краіне. Яго падпісалі ўжо дзве сотні чалавек. Яны абураныя "спіраллю гвалту", якая раскручваецца ў апошнія месяцы ў Беларусі.

"Мы мяркуем, што выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі сфальсіфікаваныя, — пішуць аўтары ліста. — Затрыманыя і асуджаныя тысячы людзей. Разганяюцца мірныя акцыі пратэсту з неадэкватным ужываннем сілы".

А яшчэ гэтых людзей абурае абмежаванне на некалькі дзён доступу да інтэрнэту.

"Стартапы не нараджаюцца ў атмасферы страху і гвалту, — гаворыцца ў адкрытым лісце. — Стартапы нараджаюцца ў атмасферы свабоды і адкрытасці".

Прадстаўнікі IT-кампаній не выключаюць, што апошнія падзеі проста перакрэсляць усе дасягненні, зробленыя ў сферы высокіх тэхналогій. А спецыялісты пачнуць з'язджаць за мяжу.

Аўтары звароту патрабуюць спынення гвалту ў дачыненні мірных грамадзян, вызвалення палітвязняў і ўсіх затрыманых пратэстоўцаў, правядзення новых празрыстых прэзідэнцкіх выбараў і забеспячэння беларускіх грамадзян свабодным доступам да інфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі