Кіраўнік Следчага камітэта патлумачыў, чаму справу Коржыча не перадаюць у суд

Кіраўнік Следчага камітэта патлумачыў, чаму справу Коржыча не перадаюць у суд

Кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч патлумачыў, чаму справу павешанага салдата Аляксандра Коржыча дагэтуль не перадалі ў суд. Расследаванне ўжо скончылі, абвінавачанне выставілі тром сяржантам. Але пасля гэтага ўсе бакі маюць права на азнаямленне са справай. Там 30 тамоў, з-за гэтага працэс і зацягнуўся, сказаў кіраўнік СК.

Маці Алясксандра Коржыча пасля азнаямлення са справай заявіла хадайніцтвы аб правядзенні шэрагу следчых дзеянняў. Магчыма па справе будзе яшчэ адна экспертыза.

“Пасля задавальнення хадайніцтваў будзем прымаць рашэнне аб перадачы справы ў суд. Па маіх ацэнках, трэба яшчэ пару тыдняў працы па хадайніцтвах, якія яна заявіла. Калі яна палічыць патрэбным, то сама раскажа“, — сказаў Наскевіч.

Працы па хадайніцтвах ужо пачалі і плануюць скончыць на працягу некалькіх тыдняў. Пасля гэтага справу будуць перадаваць суд.

Іван Наскевіч таксама выказаўся па справе яшчэ аднаго загінулага ў Пячах салдата Міхаіла Беўзюка, справу якога СК спыніў:

“Там не было складу злачынства. Самазабойства было збегам некалькіх фактараў. Нажаль так бывае. У нас колькасць самазабойстваў у войску зніжаецца. Але ў апошнія гады 3-4-5 за год бывала. Сёлета за 5 месяцаў ніводнага не было“.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі