Лукашэнка — пра дзедаўшчыну: Гэта што, сапраўды такі ўсплёск бязладдзя?

Лукашэнка — пра дзедаўшчыну: Гэта што, сапраўды такі ўсплёск бязладдзя?

31 траўня Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду пра вынікі праверкі Узброеных Сіл, паведамляе яго прэс-служба

Падчас яе кіраўнік Беларусі паведаміў, што на ўтрыманне і пераўзбраенне войска ідуць вялікія сродкі. Ён падкрэсліў, што наша дзяржава "не збіраецца ўцягвацца ў гонку ўзбраенняў, а тым больш дарма бразгаць зброяй. Аднак ваенна-палітычнае становішча, якое складваецца, не дазваляе ў цяперашні час выбудоўваць іншыя прапорцыі фінансавання дзяржаўных выдаткаў. І надалей на нашу бяспеку выдаткоўваць будзем столькі, колькі трэба. Карміць трэба сваіх салдатаў", — патлумачыў Лукашэнка.

Ён заявіў, што падчас праверкі ў войску было выяўлена мноства недахопаў. "Гаворка ідзе пра фармалізм, бязладнасць і банальную неарганізаванасць, што для нас вельмі непрымальна і недапушчальна. Мы не настолькі багатыя, каб такім чынам несці службу ў Узброеных Сiлах і распараджацца тым маёмасцю, якую мы маем", — абурыўся кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што расслабляцца нельга і прыгадаў пачатак савецка-нямецкай вайны. "Сёння мы ўжо многае ведаем, чаму, хай нават вельмі ўзброеная, фашысцкая армія на працягу двух месяцаў, а то і менш, прайшла праз усю Беларусь. Гэта не таму, што Беларусь дрэнная ці народ, а таму, што мы дапусцілі галавацяпства. Хто ў адпачынак, хто туды, хто сюды, і пра вайну забаранялі наогул размаўляць. Каб не справакаваць, не пакрыўдзіць... Уціхамірвалі. Вось і атрымалі. Таму з усяго трэба рабіць адпаведныя высновы, каб не было потым балюча", — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў войску злачынстваў менш, чым у сярэднім па краіне. "Па такім паказчыку, як каэфіцыент злачыннасці, сітуацыя ва Узброеных Сілах лепш, чым у цэлым па краіне (нядзіўна, як бы там ні было, усё ж такі ў войску ідзе нейкі адбор). Адносна стабільны і стан па карупцыйных праявах. Скарачаецца колькасць злачынстваў, звязаных з гібеллю асабістага складу пры выкананні службовых абавязкаў", — пералічыў ён.

Разам з гэтым Лукашэнка адзначыў, што ў 2017 годзе зафіксаваны значны рост фактаў дзедаўшчыны. "Хацеў бы, каб мне далажылі, з чым гэта звязана. Гэта што, сапраўды такі ўсплёск бязладдзя па так званай "нестатутчыне", або службовыя асобы Мінабароны ды іншых кампетэнтных дзяржорганаў павысілі патрабавальнасць і пачалі ўсё гэта ўлічваць?" — пацікавіўся беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі