Кіраўнік МЗС Украіны: Украінцам небяспечна знаходзіцца ў Беларусі

Кіраўнік МЗС Украіны: Украінцам небяспечна знаходзіцца ў Беларусі

Грамадзянам Украіны небяспечна знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў у інтэрв'ю польскаму выданню Rzeczpospolita, перадае УНІАН.

"Знаходжанне грамадзян Украіны на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца патэнцыйна небяспечным, і пра гэта мы будзем гаварыць з Мінскам. Мы разумеем, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць расійскія ўладныя структуры. Расія прысутнічае там у сферы бяспекі. Але ў двухбаковых адносінах, палітычных і эканамічных, у нас няма вялікіх праблем. Зноў жа гаворка ідзе аб Расіі, якая спрабуе дэстабілізаваць рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дадаткова спрабуе давесці да падзелу ў ЕС", — патлумачыў Клімкін.

Раней у СМІ паведамлялася, што на тэрыторыі Беларусі расійскія спецслужбы затрымалі ўкраінца Паўла Грыба, выклікаўшы яго нібыта да дзяўчыны ў Гомель. Цяпер у Расіі яго судзяць па абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэракту на школьнай лінейцы ў Сочы.

25 кастрычніка 2017 года ў Мінску затрымалі журналіста "Украінскага радыё" Паўла Шаройку, абвінавачанага ў шпіянажы. На судзе ў Мінску яго асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі