Кіраўнік літоўскага МЗС: Людзі б проста не выбіралі гэты маршрут Лукашэнкі

Габрыэлюс Ландсбергіс / liga.net​
Габрыэлюс Ландсбергіс / liga.net​

Літоўскія палітыкі і спецыялісты наведаюць сталіцы Ірака і Турцыі, каб вырашыць праблему узрослай нелегальнай міграцыі ў Літве. Пра гэта паведамляе Delfi.

"Узгадняецца візіт з дэлегацыяй у розныя ўрадавыя ведамствы ў Турцыі, у Анкары, а таксама ў Іраку, у Багдадзе. Як з міністрам замежных спраў Турцыі, так і з іракскім міністрам мы абмяркоўвалі магчымасці сустрэцца, і што самае важнае — не толькі на палітычным узроўні, але і каб дэлегацыі маглі сустрэцца з памежнікамі, з прадстаўнікамі арганізацый бяспекі, усталяваць прамую сувязь", — заявіў 1 ліпеня кіраўнік літоўскага МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс.

Паводле яго слоў, ён асабіста папрасіў міністраў замежных спраў Ірака і Турцыі дапамагчы апазнаць мігрантаў, якія трапілі ў Літву праз Беларусь. Менавіта апазнанне мігрантаў і вяртанне асоб, якія не адпавядаюць крытэрам палітычных бежанцаў, ён назваў прыярытэтамі. Ландсбергіс кажа, што Турцыя прымяняе строгія правілы пры перасячэнні мяжы, бярэ біяметрычныя дадзеныя, уключаючы адбіткі пальцаў. А калі "ў людзей бываюць пашпарты, значыць іх апазнаюць".

Кіраўнік МЗС мяркуе, што апазнанне знізіла б матывацыю мігрантаў, бо знаходжанне ў Літве стала б для іх занадта кароткачасовым: 

"Вельмі складанае прыбыццё, кароткае знаходжанне апярэдзіла б тое, што людзі б проста не выбіралі гэты маршрут Лукашэнкі", — дадаў ён.

У 2021 годзе нелегальна беларуска-літоўскую мяжу перасекла каля 700 чалавек. Гэта ў 8 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Літоўскія ўлады лічаць, што такі рост незадакументаванай міграцыі — гэта аперацыя, арганізаваная беларускім рэжымам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі