Вы тут

Кіраўніца Купалаўскага Вольга Няфёдава: "Белоруссия — это для меня теплее"

Вольга Няфёдава / "УКантакце"

Кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання незвычайна адказала на пытанне пра нашу краіну.

— Я руская, народжаная ў Беларусі... Я нарадзілася тут, я лічу сябе беларускай, зразумела. Для мяне Беларусь... — я нават скажу "Беларусія", для мяне гэта цяплей — гэта Радзіма, — сказала Няфёдава.

Нагадаем, 1 чэрвеня Вольга Няфёдава стала мастацкай кіраўніцай Купалаўскага тэатра. Не так даўно яна расплакалася на сустрэчы з Лукашэнкам пасярод маналогу пра тое, як ёй сорамна за калегаў-купалаўцаў, якія пакінулі тэатр падчас пратэстаў супраць гвалту сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзян і звальнення Паўла Латушкі. Да калегаў Вольга Няфёдава не далучылася і не раз іх крытыкавала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.