Кіраўнік дыпламатыі ЕС лічыць актуальнымі новыя санкцыі супраць Расіі

Кіраўніца знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза Федэрыка Магерыні заявіла, што пытанне пра новыя санкцыі супраць Расіі застаецца на парадку дня.

Як перадае РБК, Магерыні таксама назвала незаконнымі і нелегітымнымі выбары, якія прайшлі 2 лістапада ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай "народных рэспубліках". Па словах кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі, гэтыя "выбары" могуць стаць прычынай новых санкцыяў супраць Расіі.

Напярэдадні фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што пакуль немагчыма ні зняць, ні змякчыць ужо накладзеныя на Расію санкцыі. 4 лістапада Магерыні паведаміла, што пытанне пра санкцыі супраць Расіі будзе разглядацца 17 лістапада на пасяджэнні Савета замежных спраў Еўрасаюза. 

Фота — EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі