Кіраўнік Беларусі: Гэта лухта, што інтэрнэт трэба закрываць

Кіраўнік Беларусі: Гэта лухта, што інтэрнэт трэба закрываць

Аляксандр Лукашэнка ў пасланні народу і парламенту выказаўся пра інфармацыйную бяспеку. Ён адзначыў, што ціск ідзе, як з унутры краіны, так і з вонку. У інтэрнэце ён бачыць шмат хлусні.

"Калі нехта хоча закрыць інтэрнэт, нейкі свой стварыць, гэта ўсё лухта", — заявіў Лукашэнка. Ён згадаў, што да яго прыходзяць з падобнымі прапановамі. А ён ім раіць спачатку пачаць працаваць у інтэрнэце: "Вы там яшчэ не былі, не працавалі, а ўжо пра закрыццё гаворыце". Па словах кіраўніка дзяржавы, "не тая сітуацыя, каб усіх душыць".

Аляксандр Лукашэнка згадаў пра інфармацыйную вайну, пра тое, што "рознага кшталту старонкі адкрываюць суседзі і тыя, хто ў краіну прыехаў". "Змагаемся не з тым, з кім трэба і не тымі метадамі", — заявіў беларускі кіраўнік. Паводле яго слоў, павінен быць адэкватны адказ, але "без перабору". "А калі ўвязаліся ў бойку, то змагайцеся і перамагайце!", — падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі