Вы тут

“Кіламетр грамадскай актыўнасці” – чым ён цікавы?

Настасся Доль і Валерыя Хоціна / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

1 чэрвеня ў Мінску ў культурнай прасторы “ОК16” пройдзе фестываль пад інтрыгуючай назвай “Кіламетр грамадскай актыўнасці”. У праграме: лекцыі, майстар-класы, панэльныя дыскусіі, гульні-квізы, выступ гурта Akute і шмат чаго яшчэ.

Што прымусіла Асамблею НДА выйсці да людзей са сваімі ініцыятывамі ў такім незвычайным фестывальным фармаце? Якія асноўныя ідэі хочуць данесці арганізатары да наведвальнікаў фестывалю? Якія цікавосткі падрыхтавалі наведвальнікам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць арганізатарка фэсту “Кіламетр грамадскай актыўнасці” Наста Доль і арганізатарка “Фры маркету” Валерыя Хоціна.