Вы тут

КХЛ: мінскае "Дынама" прайграла "Барысу" — 1:5

t.me/hcdinamoby

У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" прайграла трэці матч запар. У Нур-Султане з лікам 1:5 "зубры" саступілі "Барысу", які ўзначальвае беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка. Шайбу на 24 хвіліне атрымалася забросіць у вароты суперніка толькі Аляксандру Когалёву.  

3 снежня каманда Крэйга Вудкрафта зноў згуляе ў гасцях. Гэтым разам супраць "Сочы".

Мінскае "Дынама" знаходзіцца на апошнім месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі: у клуба 26 ачкоў пасля 33 матчаў. Каб заняць 8 месца і трапіць у плэй-оф, "зубрам" не хапае 11 ачкоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.