Харватыя ў чвэрцьфінале ЧС па футболе сенсацыйна перамагла Бразілію

Футбольны матч Харватыя — Бразілія / Reuters
Футбольны матч Харватыя — Бразілія / Reuters

Чарговая сенсацыя на чэмпіянаце свету па футболе ў Катары: каманда Харватыі ў чвэрцьфінале перамагла  Бразілію.

Гульня ў асноўны час скончылася ўнічыю — 0:0. У дадатковы час вызначыць пераможцу таксама не атрымалася: бразільцы забілі гол першымі, але за тры хвіліны да фінальнага свістка харваты зраўнялі лік. А ў серыі пенальці харваты перамаглі — 4:2.

Сапернікам зборнай Харватыі ў паўфінале стане пераможца пары Нідэрланды — Аргентына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі