КДБ пачаў адміністрацыйны працэс супраць двух магілёўскіх журналістаў

Нагодай стаў відэасюжэт, паказаны ўвосень 2013 года на тэлеканале "Белсат". У ім гаварылася пра жудасныя ўмовы жыцця людзей у доме №4 па вуліцы Будаўнікоў: у бараку няма прыбіральні, там гнілая падлога, столь можа зваліцца ў любы момант. 

18 жніўня Буракова і Аршынскі выклікалі ў міліцыю, каб узяць тлумачэнні. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Міхаіл Аршынскі:

Аршынскі: "Учора затэлефанаваў маёр і сказаў, што мной зацікавілася КДБ. Але калі я прыйшоў даваць свае паказанні, то ён адзначыў, што гэта не КДБ, а Міністэрства ўнутраных спраў. Трэба было даць тлумачэнні наконт таго, як з'явіўся сюжэт на тэлеканале "Белсат", ці маю я нейкія дачыненні з тэлеканалам..."

Аршынскі і Буракоў заявілі, што з'яўляюцца фрылансерамі і не працуюць ні на адно канкрэтнае СМІ. У каментары БелаПАН Буракоў выказаў здзіўленне, што КДБ займаецца справай, па якой прадугледжаны як максімум штраф. 

Разам з тым ён адзначыў, што праверка, якую правёў КДБ пасля выхаду відэасюжэту, адбылася ў кастрычніку-лістападзе 2013 года. Адміністрацыйную справу трэба было разглядаць у двухмесячны тэрмін, а потым заканчваецца тэрмін даўнасці. 

На фота gazetanm.eu — Міхаіл Аршынскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі