Казахстан увёў надзвычайнае становішча з-за каранавіруса
tengrinews.kz
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў падпісаў указ аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча, перадае Tengrinews.kz. Рэжым надзвычайнага здарэння ўводзіцца "ў сувязі з абвяшчэннем Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя новага каранавіруса COVID-19 пандэміяй ў мэтах абароны жыцця і здароўя грамадзян".
Надзвычайнае становішча прадугледжвае закрыццё мяжы для замежнікаў (акрамя прадстаўнікоў дыпмісій і міжнародных арганізацый), увядзенне карантыну, забарону масавых мерапрыемстваў, закрыццё гандлёвых цэнтраў, кінатэатраў, музеяў і іншых месцаў масавага збору людзей, правядзенне маштабных санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў з прыцягненнем да іх арміі і органаў ўнутраных спраў.
Па даных на 15 сакавіка, у Казахстане пацверджана 6 выпадкаў новага каранавіруса.
Тым часам першы выпадак COVID-19 выяўлены і ва Ўзбэкістане. Там улады адразу ж вырашылі закрыць усе школы і арганізаваць трансляцыю школьных урокаў праз тэлебачанне, піша repost.uz.
Усяго ў свеце на дадзены момант зарэгістравана больш 156 выпадкаў новага каранавіруса. Памерла амаль 6 тысяч чалавек, паправіліся каля 74 тысяч пацыентаў. Пік захворвання ў апошні час прыпадае на Еўропу і Іран. У самым Кітаі і Паўднёвай Карэі тэмп захворвання COVID-19 ужо пайшоў на спад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.