Мінздароўя — пра адмову ад каранціну: людзі самі павінны сачыць за здароўем

Еўрарадыё
Еўрарадыё

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сваім афіцыйным телеграм-канале адказала на крытыку з боку грамадства за тое, што ў нас не ўводзіцца каранцін з-за каранавіруса па прыкладзе еўрапейскіх краін. Міністэрства задало крытыкам сем пытанняў і не ўтрымалася ад шпількі ў адрас незалежных журналістаў.

Пытанне першае: Якім чынам закрыццё мяжы РБ здольна гарантавана прадухіліць завоз каранавіруснай інфекцыі ў нашу краіну?

Тут Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з 8 завозных выпадкаў COVID-19 у Беларусі 7 прывезлі грамадзяне нашай краіны. Таксама міністэрства нагадвае, што ні адна краіна, зачыняючы мяжы, не забараняе вяртацца сваім грамадзянам, і пытаецца грамадскасць: ці гатовыя мы адмовіцца ад нашай моладзі, якая вучыцца за мяжой, і іншых суайчыннікаў і не ўпусціць іх дадому?

Пытанне другое: Які эфект чакаецца ад закрыцця дзіцячых садкоў і пачатковай школы?

Міністэрства аховы здароўя кажа, што "дзеці хварэюць новым каранавірусам значна радзей, а смяротных зыходаў не было выяўлена наогул ніводнага". "Пасля закрыцця дашкольных і школьных устаноў малалетнія дзеці, бацькі якіх, як правіла, працуюць, наўрад ці будуць адны дома. Хутчэй за ўсё, яны будуць знаходзіцца пад наглядам бабуль і дзядуляў, з якімі шчодра падзеляцца сваімі вірусамі і мікробамі. А пажылыя людзі як раз-такі і з'яўляюцца самай уразлівай групай, якая мае самую высокую рызыку развіцця цяжкіх ускладненняў вірусных інфекцый (грып, парагрып, адэнавірусы, адзёр, пнеўманіі) аж да смяротных вынікаў", — канстатуе міністэрства і дадае:

"Ствараецца ўражанне, што прыхільнікі дадзеных мер хочуць павялічыць смяротнасць у старэйшай узроставай групе і павялічыць нагрузку на сістэму аховы здароўя".

Минздрав ответил на требования карантина: люди сами должны следить за здоровьем
Минздрав ответил на требования карантина: люди сами должны следить за здоровьем
Минздрав ответил на требования карантина: люди сами должны следить за здоровьем
Минздрав ответил на требования карантина: люди сами должны следить за здоровьем

Пытанне трэцяе: хто верыць, што пасля спынення вочнага навучання ва ўніверсітэтах, сярэдне-спецыяльных установах, старэйшай школе навучэнцы і студэнты будуць знаходзіцца дома або ў інтэрнаце і будуць пастаянна займацца адукацыйным працэсам?

"Калі нехта ў гэта верыць, вывучыце вопыт двух тыдняў дыстанцыйнага навучання студэнтаў БНТУ, — адказвае сам сабе Міністэрства аховы здароўя. — І, як паказвае гэты вопыт, частка з іх раз'едзецца па краіне, а асноўная маса будзе актыўна наведваць месцы агульнага карыстання, ладзіць тусоўкі, "тэматычныя вечары" ў інтэрнатах і цесна мець зносіны паміж сабой".

Пытанне чацвёртае: чаму незалежныя журналісты і эксперты, актыўна прапагандуючы адмену масавых мерапрыемстваў колькасцю больш за 100 чалавек, збіраюцца на прыём, арганізаваны адным з пасольстваў еўрапейскай краіны, ў колькасці больш за 300 чалавек?

На гэтае пытанне міністэрства адказу не дае, але адзначае, што пасля згаданага прыёму яго ўдзельнікі "актыўна патрабуюць аналізаў і абследаванняў на каранавірус без чаргі, паколькі ў часткі тых, хто сабраўся, на наступны дзень павысілася тэмпература і з'явіліся прыкметы інфекцыі".

Пытанне пятае: Якім чынам правядзенне дадатковых абмежавальных мерапрыемстваў прымусіць нашых людзей перастаць хаваць факты наведвання эпіднебяспечных краін, праходзіць міма арганізаваных пунктаў санэпідкантроля і перастаць хлусіць медыцынскім работнікам пра абставіны свайго захворвання?

Гэтае пытанне прэс-служба міністэрства аховы здароўя палічыла рытарычным.

Пытанне шостае: што павінна зрабіць Міністэрства аховы здароўя, каб людзі сталі праяўляць адказнасць за сваё здароўе, пачалі выконваць элементарныя нормы бяспекі, рэкамендаваныя вяртаючымся з-за мяжы, выконваць нормы асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету?

З гэтай нагоды міністэрства заяўляе, што сёння ў Беларусі ёсць толькі адзін пацыент з пнеўманіяй, выкліканай COVID-19, у стане сярэдняй ступені цяжкасці, хоць усяго ад пнеўманіі лечацца некалькі сотняў пацыентаў. На апаратах ШВЛ, па даных Міністэрства аховы здароўя, сёння знаходзяцца 34 пацыента з пнеўманіяй, але яна не выклікана каранавіруснай інфекцыяй.

"Як, дарэчы, і ў таго пацыента, пра смерць якога ўчора паспяшаліся паведаміць СМІ. Пацыент, між іншым, не толькі жывы, але і мае станоўчую дынаміку ад лячэння і ня заражаны коронавирусом", — піша міністэрства пра дырэктара фабрыкі "Марко".

Пытанне сёмае, асноўнае: Мы ўжо не раз прыводзілі лічбы пацыентаў, якія штодня праходзяць лячэнне альбо гінуць ад анкалагічных, сардэчна-сасудзістых і іншых захворванняў, абумоўленых адсутнасцю клопату пра сваё здароўе і наяўнасцю шкодных звычак. Што неабходна зрабіць Міністэрству аховы здароўя, каб людзі пачалі клапаціцца пра сваё здароўе, аберагаць сваіх пажылых сваякоў? Як пераканаць іх нават у звычайны перыяд сезоннага ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі пабольш быць дома, паменш наведваць гандлёвыя цэнтры, паліклінікі і месцы масавага збору людзей?

"Не спрабуйце адкупіцца ад штодзённага клопату пра сваё арганізме, — заклікае Міністэрства аховы здароўя. — Як бацька, што кінуў сям'ю, які раз у год купляе дзецям самую дарагую цацку. Свет заўсёды быў напоўнены фактарамі рызыкі! І інфекцыі былі, ёсць і будуць, але ж менавіта захаванне прынцыпаў гігіены ў пачатку ХХ стагоддзя прывяло да зніжэння смяротнасці. Дык успомніце аб гэтых правілах зараз! Перастаньце панікаваць і распаўсюджваць вар'яцкія чуткі. Давайце быць дабрэй адзін да аднаго! І галоўнае, ўспомніце, што ў першую чаргу сам чалавек нясе адказнасць за сваё здароўе і сваё жыццё і можа ўплываць на здароўе сваіх блізкіх. І што толькі пры наяўнасці сумесных скаардынаваных дзеянняў насельніцтва і сістэмы аховы здароўя мы можам дамагчыся вялікіх поспехаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі