Пуцін падзякаваў Лукашэнку за Крыгера
![Рыга Крыгер падчас пасадкі ў самалёт у Маскве](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/krygier.jpg.webp?itok=5m_b40WR)
Рыга Крыгер падчас пасадкі ў самалёт у Маскве / Кадр з відэа
Уладзімір Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за Рыка Крыгера (за "жэст добрай волі"), паведамляе ў чацвер прэс-служба Крамля. Грамадзянін Германіі, асуджаны ў РБ на смяротнае пакаранне і памілаваны, стаў удзельнікам маштабнага абмену зняволенымі паміж Захадам і РФ.
ФСБ апублікавала відэа пасадкі палітвязняў у самалёт у Маскве перад вылетам на абмен у Турцыю. Сярод іншых паказалі і Крыгера, прывезенага ў Расію з Беларусі.
Беларускія сілавікі з аб'яднання BELPOL прыйшлі да высновы, што грамадзянін Германіі Рыка Крыгер стаў ахвярай правакацыі спецслужбаў Лукашэнкі. Ніякага "тэракту" ён не здзяйсняў, а чыгуначныя шляхі былі падарваныя сілавікамі. Матэрыялы следства і суда былі цалкам сфальсіфікаваныя. Атрымліваецца, што ўсё гэта было зроблена для захопу закладніка.
![Пуцін падзякаваў Лукашэнку за Крыгера](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/333_41.jpg.webp?itok=i4tDvsDq)
![Пуцін падзякаваў Лукашэнку за Крыгера](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Ankara.jpg.webp?itok=cm5wSeiD)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.