У Зэльвенскім раёне падчас рамонту дарогі адкапалі танк
![Нечаканая знаходка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/tank1.jpg.webp?itok=flHLGCFJ)
Нечаканая знаходка / t.me/praca_zelwa/
У Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці падчас рамонту дарогі Р-99 на 102-м яе кіламетры каля вёскі Пасуцічы адкапалі танк (а хутчэй "астанкі вузлоў і агрэгатаў, характэрных для баявых гусенічных машын"), паведамляе раённая газета "Праца". Ён быў засыпаны пяском і знаходзіўся там з часоў Другой сусветнай вайны.
Спецыялісты кажуць, што з-за моцных пашкоджанняў на вызначэнне маркі, мадэлі і тыпу баявой машыны спатрэбіцца час.
![У Зэльвенскім раёне падчас рамонту дарогі адкапалі танк](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Tank3.jpg.webp?itok=Isa2HupS)
![У Зэльвенскім раёне падчас рамонту дарогі адкапалі танк](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Tank2.jpg.webp?itok=wzSlHj_6)
![У Зэльвенскім раёне падчас рамонту дарогі адкапалі танк](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/MAX_1131_1.JPG.webp?itok=zmfQhjiw)
![У Зэльвенскім раёне падчас рамонту дарогі адкапалі танк](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/MAX_1139_1.JPG.webp?itok=sXQ-8pZt)
![У Зэльвенскім раёне падчас рамонту дарогі адкапалі танк](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/MAX_1143_1.JPG.webp?itok=4kjFCsAK)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.