Другі фронт: на што гатовы пайсці Кіеў, каб яго не дапусціць — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Апошнім часам словы пра неабходнасць і нават непазбежнасць мірных перамоваў паміж Украінай і Расіяй гучыць практычна з усіх бакоў. І размова нават не пра кіраўнікоў Венгрыі ці Славеніі — пазіцыя Фіца, і тым больш Орбана, даўно вядомая. І нават не пра Трампа, у якога ёсць “мірны план”. Нават прэзідэнт Фінляндыі пра перамовы пачаў казаць. Аргументуючы гэты тым, што Украіна цяпер такая моцная, што можа дыктаваць умовы замірэння Расіі. Адчуванне пачатку гульні і гандлю паміж Захадам і Усходам ёсць ва ўсіх гэтых заявах. Да якіх, між іншым, уважліва прыслухоўваюцца ў Мінску.

Чаму на Захадзе ўсё гучней кажуць пра неабходнасць мірных перамоваў з Расіяй і якое месца ва ўсёй гэтай сітуацыі можа быць адведзенае Беларусі? Ці варта верыць інфармацыі, што Пуцін працягвае дамагацца ад Лукашэнкі ўвядзення беларускіх войскаў ва Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі