У Беларусі прыбяруць "патэнцыйна небяспечныя дрэвы"

Наступствы ліпеньскага ўрагану

Наступствы ліпеньскага ўрагану / t.me/Minenergo_by/

У Беларусі прыбяруць "патэнцыйна небяспечныя дрэвы". Такое рашэнне прынялі ў чацвер на пазачарговым пасяджэнні камісіі па наступствах урагану. Прадстаўнікі МНС, ЖКГ, сувязі і энергетыкі правялі аналіз ліпеньскай стыхіі. Ліквідацыя яе наступстваў працягваецца дагэтуль. Перад рознымі службамі стаіць задача пазбегнуць у будучыні такой сітуацыі.

"Любое дрэва не павінна пашкодзіць лінію [электраперадачы], — кажа намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак. — Павінна быць прасека, павінны быць небяспечныя дрэвы своечасова спілаваныя і ўздоўж аўтамабільных дарог, і ўздоўж ліній электраперадачы... Нарматывы будуць зменены. Але яны будуць зменены абдумана".

На пасяджэнні камісіі гаворка ішла і пра неабходнасць "удасканалення працы сотавых аператараў", каб не было перабояў з сувяззю, як у ліпені падчас урагану, калі "людзей не маглі інфармаваць належным чынам". Будзе змяняцца і сістэма апавяшчэння МНС, таму што "людзі на звычайныя СМС рэагуюць кепска". Будзе павялічаны запас дызель-генератараў і павышана іх магутнасць. А яшчэ стаіць задача ўдасканальвання працы сіноптыкаў, якія ў ліпені не папярэдзілі пра ўраган.

У Беларусі прыбяруць "патэнцыйна небяспечныя дрэвы"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі