Каталіцкія біскупы прынялі зварот: крызіс у Беларусі паглыбляецца

Каталіцкія біскупы прынялі зварот: крызіс у Беларусі паглыбляецца

Каталіцкія біскупы Беларусі прынялі зварот "да католікаў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з паглыбленнем грамадска-палітычнага крызісу ў краіне". У ім яны адзначаюць, што "нябачны дагэтуль" крызіс працягваецца ўжо чацвёрты месяц. "Насілле не спыняецца, надалей праліваецца кроў, грамадства падзелена, — пішуць біскупы. — Гэта не прадвяшчае нам шчаслівай будучыні...".

Каталіцкі Касцёл асуджае гвалт, беззаконне, несправядлівасць і заклікае "да мірнага вырашэння ўзніклых праблем шляхам дыялогу", да забеспячэння грамадзянам "поўнай павагі да правоў чалавека і грамадзянскай свабоды".

Напярэдадні генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі заявіў, што ў дачыненні яго могуць распачаць крымінальную справу за крытычнае выказванне пра знішчэнне ў Мінску сілавікамі народнага мемарыялу Рамана Бандарэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі