Вы тут

Карыстальнікі з Беларусі маюць праблемы з доступам да Telegram

Фота з адкрытых крыніцаў

Карыстальнікі з Беларусі скардзяцца на праблемы з доступам да папулярнага сервісу Telegram. Як паведамляе Радыё Свабода, скаргі ў сацыяльных сетках з’яўляюцца ад карыстальнікаў паслугамі МТС, Velcom, ByFly.

Ад сёння Telegram пачалі блакаваць у Расіі паводле рашэння суду: той прыняў бок Раскамнагляду, які мяркуе, што праз гэты сервіс можа праходзіць небяспечная інфармацыя. Яшчэ ў ліпені мінулага года ФСБ Расіі запатрабаваў ад кіраўніцтва Telegram выдаць спецслужбам ключы для дэшыфроўкі перапіскі сваіх карыстальнікаў, як гэтага патрабуе расійскае заканадаўства. Telegram адмовіўся гэта рабіць. У выніку было прынятае рашэнне аб яго блакіроўцы.

Стваральнік Telegram Павел Дураў заявіў, што месенджэр працягне працаваць з дапамогай убудаваных мэтадаў абыходу блякаванняў і VPN.