Карыстальнікі "Аднакласнікаў" пераблыталі групу Яндэкса з самім пашукавіком

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" некалькіх гадоў публікавалі ў групе "Яндэкса" ў гэтай сацсетцы пошукавыя запыты. Яны цікавіліся надвор'ем, тлумачэннем сноў, шукалі аб'явы, спрабавалі перайсці на іншыя сайты і г.д.

Па звестках сайта meduza.io, прэс-служба "Яндэкса" заявіла, што супольнасць пакуль не належыць пашукавіку. Акаўнт завёў адзін з супрацоўнікаў кампаніі, які пазней звольніўся. Цяпер "Яндэкс" спрабуе атрымаць поўны кантроль над старонкай.

Паведамляецца, што некаторыя супрацоўнікі "Аднакласнікаў" былі ў курсе пра такія запыты карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі