Вы тут

Кантроль на мяжы Расія тлумачыць барацьбой з каранавірусам

Кантроль на мяжы з Расіяй / Юрый Васкрасенскі

Расійскі бок узмацніў кантроль на мяжы з Беларуссю ў рамках барацьбы з каранавірусам. Такое тлумачэнне  атрымала амбасада Беларусі ў Маскве, піша TUT.by. На сайце самой амбасады прэс-рэліз з гэтым тлумачэннем знік неўзабаве пасля з'яўлення.

Расійскі бок тлумачыць прынятыя меры неабходнасцю кантраляваць уезд і выезд грамадзян у рамках распараджэнняў штаба ўрада Расіі па барацьбе з каранавірусам.

Пасля таго, як у Расіі знялі абмежаванне на перасячэнне мяжы з пэўных катэгорыяў грамадзян, пасажырапаток, маўляў, вырас амаль удвая. "Па запэўненнях расійскага боку, сітуацыя выкліканая арганізацыйна-тэхнічнымі захадамі і не мае палітычнай падаплёкі. У цяперашні час расійскі бок прадпрымае меры для павелічэння прапускной здольнасці памежных пераходаў і выпраўлення сітуацыі", — гаворыцца ў паведамленні беларускай амбасады.

Аб праблемах на беларуска-расйскай мяжы стала вядома зранку 31 ліпеня. Расіяне запісвалі пашпартныя звесткі ўсіх, хто выязджаў з краіны і ўязджаў у яе. У выніку ўтварыліся чэргі з легкавых і грузавых аўтамабіляў на трасе Е30 / М1. 

МЗС Беларусі сёння накіравала ноту ў Расію з просьбай патлумачыць сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.