Вы тут

Кантралёры забаранілі прадаваць тры віды прадукцыі расійскіх кандытараў

Кандытарскі аддзел у краме / Ілюстрацыйны здымак

Тры віды мучных кандытарскіх вырабаў, якія пастаўлены ў Беларусь расійскімі вытворцамі, не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, паведамляе Дзяржстандарт.

З паліц крам будуць знятыя бісквітны рулет "Яшкино" з густам трускаўкі са сліўкамі, пірожнае "Медовик столичный" (фабрыка "МосПекарь") і здобнае шакаладнае печыва "Печенин"са сметанковай начынкай (фабрыка" Сладиал"). У іх выяўленыя забароненыя харчовыя дабаўкі.

У рулеце "Яшкино" знойдзеныя антыакісляльнік ізааскарбат натрыю (Е316) і кансервант бензаат натрыю (Е211), у "Медовике столичном" — кансервант натаміцын (Е235), крухмал мадыфікаваны (Е1442) і цэлюлоза (Е460), у печыве "Печенин" — кансервант бензаату натрыю (Е211).

Раней "Еўрарадыё" паведамляла пра тое, што ў Беларусі забаранілі прадаваць 15 відаў еўрапейскіх пральных парашкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.