Мытны кодэкс ЕАЭС ратыфікаваны ўсімі краінамі-ўдзельніцамі
![Мытны кодэкс ЕАЭС ратыфікаваны ўсімі краінамі-ўдзельніцамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/eaes_4.jpg.webp?itok=UKR34HXe)
Мытны кодэс Еўразійскага эканамічнага саюза ратыфікаваны ўсімі краінамі-ўдзельніцамі. Апошнім подпіс пад адпаведным законам паставіў прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў. Раней дамова аб Мытным кодэксе ЕАЭС была ратыфікаваная Беларуссю, Арменіяй, Казахстанам і Расіяй.
Такім чынам ва ўсіх краінах ЕАЭС завяршыўся этап зацвярджэння дамовы вышэйшымі органамі ўлады.
Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза павінен набыць моц 1 студзеня 2018 года і адмяніць дзеючы з 2010 года Мытны кодэкс Мытнага саюза.