Кантрабандныя цыгарэты, якія везлі з Беларусі ў Расію, замаскіравалі замарожанай ягадай, паведамляе прэс-служба расійскай мытні. Груз, які быў у грузавіку, перахапіла мабільная група смаленскіх мытнікаў. Яго кошт ацанілі амаль на 600 тысяч долараў.
Паводле дакументаў, 20 тон замарожанай вішні кітайскай вытворчасці везлі ў Маскву. Сярод яго мытнікі і знайшлі скрынкі з цыгарэтамі.
Перад гэтым на Смаленшчыне затрымлівалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны долараў.





