Кантактная група па Украіне падпісала пагадненне аб адводзе зброі

Кантактная група па Украіне падпісала пагадненне аб адводзе зброі

Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Украіне на сустрэчы 29 верасня ў Мінску падпісалі дакумент ад адводзе ў зоне канфлікту на Данбасе танкаў, артылерыі калібрам да 100 міліметраў і мінамётаў калібрам да 120 міліметраў. Пра гэта па выніках сустрэчы паведаміў журналістам спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік, інфармуе БелаПАН.

Падпісанне пагаднення ад адводзе ўзбраенняў было ключавым пытаннем перамоўнага працэсу. Бакі не маглі ўзгадніць дакумент цягам некалькіх месяцаў.

На сёння ў зоне ўзброенага канфлікту актыўныя баявыя дзеянні не вядуцца і адбываюцца толькі адзінкавыя сутычкі паміж прадстаўнікамі прарасійскіх сепаратыстаў і ўкраінскімі ўзброенымі сіламі.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі