Кандыдатцы Вользе Кавальковай стала дрэнна, як і яе бацьку

Кандыдатцы Вользе Кавальковай стала дрэнна, як і яе бацьку

Кандыдатцы ў дэпутаты Вользе Кавальковай стала дрэнна, калі яна прыехала ў лякарню наведаць бацьку. Вользе зрабілі кардыяграму і ўкол, піша ў Фэйсбуку Дзяніс Садоўскі.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ўвечары на ўчастку №409 у Мінску Аляксандру Кавалькову, які быў даверанай асобай дачкі, стала дрэнна пасля таго, як на яго накрычала старшыня камісіі і невядомыя людзі ў цывільным. Мужчыну, які раней перанёс два інфаркты, павезлі ў лякарню на хуткай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі