Кандрацьева пакінулі кіраваць футбольнай зборнай Беларусі

Георгій Кандрацьеў / abff.by

Георгія Кандрацьева пакінулі кіраваць футбольнай зборнай Беларусі (як і галоўнага трэнера жаночай зборнай Юрыя Малеева). Такое рашэнне ў панядзелак прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола.

Кандрацьеву 62 гады. Ён займае пасаду галоўнага трэнера ўжо другі раз: спачатку ў 2011-2014 гадах, пасля — з лета 2021-га (да таго некалькі месяцаў быў выканаўцам абавязкаў). Пад яго кіраўніцтвам зборная заняла перадапошняе месца ў адборы чэмпіянату Еўропы 2020 года, была апошняй у дывізіёне "С" Лігі нацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.