Кампанія Microsoft спыніла тэхнічную падтрымку сістэмы Windows 7

Кампанія Microsoft спыніла тэхнічную падтрымку сістэмы Windows 7

14 студзеня кампанія Microsoft спыніла тэхнічную падтрымку і абнаўленне аперацыйнай сістэмы Windows 7.

Каб у карыстальнікаў "сямёркі" не ўзнікла раптоўных складанасцяў, ім раяць стварыць копіі файлаў і фатаграфій з дапамогай хмарнага сэрвісу OneDrive.

"Сямёрка" была выпушчаная больш за 10 гадоў таму: яе прэзентацыя адбылася 22 кастрычніка 2009 года. Паведамляецца, што на канец 2019 года колькасць карыстальнікаў аперацыйнай сістэмы Windows 7 складала 26,6% ад усіх персанальных камп'ютараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі