Камітэт салдацкіх маці наведаў вайсковую частку ў Печах

Камітэт салдацкіх маці наведаў вайсковую частку ў Печах

Да расследавання гібелі салдата Аляксандра Коржыча ў Печах далучыўся Камітэт салдацкіх маці, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

18 кастрычніка жанчыны з гэтай грамадскай арганізацыі нваедалі 72-і гвардзейскі навучальны цэнтр у Печах. Яны сустрэліся з камандаваннем і асабістым складам часці, а таксама паразмаўлялі з калегамі загінулага салдата. 

У каментары тэлевізіі старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці Галіна Чыгрынава заявіла: "Ёсць такія сілы ў нас, якія хочуць выкарыстоўваць вось гэты няшчасны выпадак, вось гэты боль наш агульны за гэтага хлопца і за маці гэтага хлопчыка. Не трэба гэта выкарыстоўваць у сваіх карыслівых мэтах".

Як паведамлялася раней, Следчы камітэт ужо затрымаў 10 чалавек з гэтай вайсковай часці — сем сяржантаў, старшыну роты і двух афіцэраў. Мінабароны паведаміла пра звальненне з Узброеных Сілаў шэрагу афіцэраў, якія займалі камандныя пасады ў вайсковай часці ў Печах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі