Камітэт міністраў Савета Еўропы спыняе ўсе адносіны з уладамі Беларусі. Прычынай называецца "актыўны ўдзел краіны ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны". Прадстаўнікі РБ не змогуць удзельнічаць "ва ўсіх пасяджэннях і мерапрыемствах арганізацыі".
Пры гэтым Камітэт міністраў Савета Еўропы мае намер "умацоўваць адносіны з беларускай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй у выгнанні, надаючы асаблівую ўвагу беларускай моладзі, незалежным СМІ і праваабаронцам".
Савет Еўропы — гэта міжнародная арганізацыя, якая садзейнічае супрацоўніцтву ў галіне правоў чалавека. Яна аб'ядноўвае амаль паўсотні краін.