Вы тут

Расію выключылі з Савета Еўропы

РФ развіталася з Саветам Еўропы / Фота з сацсетак

Расію выключылі з Савета Еўропы. Пра гэта заявіў Камітэт міністраў СЕ па выніках свайго пазачарговага пасяджэння. Рашэнне аб выключэнні дзейнічае з 16 сакавіка. Гэта пакаранне за агрэсію супраць Украіны.

Напярэдадні за выключэнне РФ з Савета Еўропы прагласавала Парламенцкая асамблея СЕ ("за" — 216 галасоў, трое ўстрымаліся, супраць не выказаўся ніхто).

Расія была ў Савеце Еўропы чвэрць стагоддзя. Днямі Масква заявіла, што пачала працэдуру выхаду з СЕ, і ў такім выпадку яе членства скончылася б 1 студзеня 2023-га. Аднак Камітэт міністраў Савета Еўропы гэты працэс паскорыў.

Савет Еўропы — міжнародная арганізацыя, якая садзейнічае супрацоўніцтву ў галіне правоў чалавека. Яна аб'ядноўвае амаль паўсотні краін. Расія пасля ўступлення ў СЕ увяла мараторый на смяротнае пакаранне. У заяве Камітэта міністраў СЕ падкрэсліваецца, што "сваімі дзеяннямі ва Украіне расійскія ўлады пазбаўляюць расійскі народ пераваг самай перадавой сістэмы абароны правоў чалавека ў свеце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.