ПАСЕ прагаласавала за выключэнне Расіі з Савета Еўропы

ПАСЕ прагаласавала за выключэнне Расіі з Савета Еўропы

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прагаласавала за выключэнне Расіі са складу Савета Еўропы. За гэтае рашэнне было аддадзена 216 галасоў, трое ўстрымаліся. Супраць не выказаўся ніхто.

Цяпер грамадзяне Расіі не змогуць звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Перад галасаваннем Расія апавясціла Савет Еўропы пра свой выхад з арганізацыі, у якой была 25 гадоў. Гэты крок улады краіны абгрунтавалі нібыта "антырасійскай палітыкай" арганізацыі.

Дарэчы, на пасяджэнні 15 сакавіка ПАСЕ афіцыйна прызнала, што Расія акупавала Прыднястроўе — тэрыторыю Малдовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі