У Румыніі знайшлі абломкі расійскага беспілотніка-камікадзэ
![Месца падзення расійскага беспілотніка ў Румыніі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/dron1.jpg.webp?itok=slOrJa4C)
Месца падзення расійскага беспілотніка ў Румыніі / news.ro
25 ліпеня Міністэрства абароны Румыніі пацвердзіла, што каля горада Плауру каля мяжы з Украінай знайшлі абломкі расійскага беспілотніка-камікадзэ. Яны ідэнтыфікаваныя як фрагменты так званай "Герані". Гэта аналаг дрона тыпу "Шахед", які РФ спачатку атрымлівала ад Ірана, а пасля пачала вырабляць самастойна.
Румынскія вайскоўцы працягваюць пошукі абломкаў у іншых раёнах. У Міністэрстве абароны Румыніі адзначаюць, што ўсе яны за межамі населеных пунктаў, і там адсутнічае інфраструктура, якую беспілотнік мог бы пашкодзіць.
Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што ў ноч на чацвер тры расійскія дроны былі "лакацыйна страчаныя пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы з Румыніяй".
![У Румыніі знайшлі абломкі расійскага беспілотніка-камікадзэ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/WhatsApp-Image-2024-07-24-at-20.15.15-1024x576.jpeg.webp?itok=r-Y-zoUZ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.