Камандзіра часткі, дзе служыў загінулы Коржыч, знялі з пасады

Камандзіра часткі, дзе служыў загінулы Коржыч, знялі з пасады

Камандзіра часткі, дзе служыў загінулы салдат Аляксандр Коржыч, знялі з пасады.

“Па выніках праверкі, якая праводзіцца вайсковым ведамствам, за непрыняцце вычарпальных мер па падтрыманні строгага статутнага парадку міністрам абароны прынята рашэнне аб адхіленні ад пасад камандзіра і шэрагу службовых асоб камандавання вайсковай часткі, у якой праходзіў службу радавы Коржыч А.А., а таксама тых, каму вайсковец быў непасрэдна падпарадкаваны па службе”, — сказана ў паведамленні прэс-службы Мінабароны

Следчы камітэт і пракуратура працягваюць праверку па факце гібелі вайскоўца ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Прававая ацэнка будзе абнародаваная пасля завяршэння следства, высвятлення прычын і абставінаў.

Нагадаем, радавога Аляксандра Коржыча знайшлі нежывым ў сутарэнні — ён вісеў на бручным рамяні, які мацаваўся да арматуры пад столлю. Ногі былі перавязаныя шнурком ад абутку, на галаву нацягнутая майка.

Таксама Мінабароны заявіла пра звальненне шэрагу службовых асобаў пасля гібелі радавога Арцёма Басцюка, якога паўгода таму знайшлі павешаным у вайсковай частцы 25849. Фармулёўка, з якой ведамства тлумачыць гэтыя звальненні, даслоўна гучыць так: “непрыманне вычарпальных мер па перадухіленні гібелі вайскоўца, праяўленыя пры гэтым чэрствасць і бяздушша”.

Справа Арцёма Басцюка закрытая. Следства не выявіла вінаватых у яго гібелі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі