Камандзіра батальёна з Барысава асудзілі за бяздзеянне

Камандзіра батальёна з Барысава асудзілі за бяздзеянне

Суд Барысаўскага раёна 16 жніўня разгледзеў справу камандзіра 10-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Як паведамляе сайт Вярхоўнага суда, мужчыну вінавацілі ў бяздзеянні. 

Як камандзір вайсковай часці Ш. атрымаў паведамленне пра ўчыненыя злачынствы. Ён не зарэгістраваў іх, не разгледзеў у належным парадку, не далажыў старэйшаму камандзіру, не прызначыў службовае расследаванне, не арганізаваў і не прызначыў праверку. Пра гэтыя злачынствы камандзір батальёна не паведаміў пракурору Мінскай вобласці і не пачаў крымінальныя справы. 

Суд прызнаў яго вінаватым у бяздзеянні і асудзіў на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на 5 гадоў. Акрамя таго Ш. абавязны заплаціць штраф на карысць дзяржавы — 9800 рублёў (400 базавых велічыняў). 

Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда. 

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі