Камандна-штабныя вучэнні Узброеных Сіл пачаліся ў Беларусі

Камандна-штабныя вучэнні Узброеных Сіл пачаліся ў Беларусі

6 верасня ў Беларусі пачаліся камандна-штабныя вучэнні Узброеных Сіл, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1"

Асноўная тэма трэніровак — падрыхтоўка войскаў для адбіцця агрэсіі праціўніка. Паведамляецца, што на выбар такога напрамку паўплывала міжнародная абстаноўка. 

Галоўная задача вучэнняў — праверыць органы кіравання, а таксама іх здольнасць каардынаваць войскі пры выкананні баявых задач.

Завершацца вучэнні 12 верасня. Яны пройдуць на шасці палігонах. У манеўрах прымуць удзел 7500 салдат, 260 бранятанкавых машын і каля трох дзесяткаў паветранай тэхнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі