Каманда беларуса Кучука ў Расіі перамагла каманду беларуса Ганчарэнкі

У гэтым матчы спаборнічалі два беларускія трэнеры — Віктар Ганчарэнка ("Кубань") і Леанід Кучук ("Лакаматыў"). Пасля гэтай перамогі клуб Кучука перамясціўся на першае месца ў турнірнай табліцы, абыйшоўшы “Зеніт” з Санкт-Пецярбургу. Цяпер “Лакаматыў” мае ў сваім актыве 39 ачкоў, у той час як “Зеніт” — толькі 37.





Да прыходу Кучука ў каманду “Лакаматыў” у мінулым сезоне заняў толькі 9-е месца ў выніковай табліцы.





Дарэчы, раней Кучука ўжо тройчы прызнавалі найлепшым трэнерам Малдовы і адзін раз — найлепшым трэнерам Украіны.





Фота Кучука — sport-express.ua