Вы тут

Каля Брэсцкай крэпасці ўзнялі сцягі так званых "ЛНР" і "ДНР"

Удзельнікі мотапрабегу / Фэйсбук-акаўнт Генконсульства Расіі ў Брэсце

30 красавіка ў Брэст прыбылі ўдзельнікі мотапрабегу, прымеркаванага да Дня Перамогі, паведамляе ў Фэйсбуку Генеральнае консульства Расіі ў Брэсце. Гэты мотапрабег ладзіць грамадская арганізацыя "Начныя ваўкі" пры падтрымцы МЗС Расіі.

Каля ўваходу ў Брэсцскую крэпасць іх сустракаў генконсул Расеіі І.Канякін, прадстаўнікі арганізацыі "Рускае таварыства" і Беларускага саюза вэтэранаў вайны ў Афганістане.

Удзельнікі мотапрабегу сфатаграфаваліся на фоне Брэсцкай крэпасці, узняўшы сцягі — у тым ліку так званых "ЛНР" і "ДНР".