Каля 2,5 мільёнаў чалавек пацярпелі ў Кітаі ад тайфуна “Матмо”

Дзевяць чалавек загінулі ў правінцыі Цзянсі (Усходні Кітай), яшчэ чацвёра — у Гуандуне (Паўднёвы Кітай), перадае ИТАР-ТАСС. У 185 уездах у васьмі правінцыях па ўсім марскім узбярэжжы краіны тайфун выклікаў паводкі, апоўзні і селі. Праз стыхійнае бедства 289 тысяч чалавек былі вымушаныя экстрана пакінуць свае дамы. 37 тысяч эвакуяваных засталіся без маёмасці.

“Матмо” — дзясяты тайфун у Кітаі з пачатку 2014 года. Паводле папярэдніх падлікаў, наўпростыя эканамічныя страты ад “Матмо” ацэньваюцца ў 3,37 мільярда юаняў (каля 547 мільёнаў долараў).

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі