Вы тут

Кабякоў паведаміў, за што дырэктараў прадпрыемстваў пазбавяць пасадаў

Фота: Fotolia

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у чацвер распавёў журналістам, што дырэктары прадпрыемстваў, якія неэфектыўна выкарыстоўваюць дзяржпадтрымку, пазбавяцца пасадаў. Гэтая заява прагучала па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, якая была прысвечана вырашэнню актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. На ёй, між іншым, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусі патрэбны прадпрыемствы, якія працуюць без пастаяннай падтрымкі з дзяржаўнага бюджэту (гл. відэа).

"Што датычыць кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія дапусцілі невыкананне ўмоў прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі, то яны адназначна не будуць працягваць працу на гэтых прадпрыемствах, — цытуе словы Кабякова БЕЛТА. — І ў іх будзе вялікая праблема з працаўладкаваннем на кіруючыя пасады ў краіне. Гэта прынцыповая пазіцыя і прэзідэнта, і ўраду".

Прэм'ер падкрэсліў, што ў будучым грашовая падтрымка прадпрыемстваў з боку дзяржавы будзе толькі ў выключных выпадках. Будзе рабіцца ўсё магчымае, каб вытворчыя актывы функцыянавалі эфектыўна. Кабякоў анансаваў прыняцце мер найперш арганізацыйнага характару — "навядзенне парадку, дысцыпліна, зніжэнне выдаткаў і ўдзелу пасярэдніцкіх структур".