Завод ВПК "Зенiт-БелОМА" асвоіць 10 тыс. квадратных метраў невыкарыстоўваных пляцовак

Дзеці каля прадпрыемства

Дзеці каля прадпрыемства / 1prof.by

Урад Беларусі, працягваючы мадэрнізацыю ААТ "Зенiт-БелОМА", даручыў кіраўніцтву прадпрыемства ўцягнуць у гаспадарчы абарот да 2030 года не менш за 10 тыс. квадратных метраў невыкарыстоўваных вытворчых пляцовак. Такая інфармацыя змяшчаецца ў дакуменце Савміна, які ў распараджэнне Еўрарадыё прадаставіла ініцыятыва BELPOL.

Урад запатрабаваў ад прадпрыемства распрацоўкі адпаведнай дарожнай карты да 1 кастрычніка 2026 года з штогадовым інфармаваннем аб праводзімай рабоце.

ААТ "Зенiт-БелОМА" ўваходзіць у беларускі ваенна-прамысловы комплекс. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці ваеннай оптыкі, у тым ліку прыцэлаў для мінамётаў і гранатамётаў, а таксама снайперскіх аптычных прыцэлаў.

Ініцыятыва BELPOL не раз пісала пра работу завода на Расію. Ён удзельнічае ў вытворчай кааперацыі з расійскім абаронным комплексам, выконваючы ваенныя заказы.

У снежні 2023 года ЗША ўключылі "Зенiт-БелОМА" і яго кіраўніка ў санкцыйны спіс. У 2024 годзе прадпрыемства таксама трапіла пад санкцыі ЕС. У абгрунтаванні санкцый Еўрасаюз асобна ўказаў, што завод у Вілейцы вырабляе ваенную аптычную апаратуру, у тым ліку прыцэлы ПМ-10 і ПМ-25 для мінамётаў, ПГО-7В3 для гранатамёта і ПСО-1М2 для снайперскай зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.