Надвор'е ледзь не спыніла БМЗ. Гучыць забаўна, але выявілася даўняя праблема

Прадпрыемству не хапае металалому

Прадпрыемству не хапае металалому / belsteel.com

З-за дрэннага надвор’я на пачатку 2026 года значна знізіліся аб’ёмы паставак лому і адходаў чорнага металу ад насельніцтва. Гэта моцна ўдарыла па ААТ “БМЗ” і прадпрыемствах металургічнай і машынабудаўнічай прамысловасці, для якіх лом — найважнейшая сыравіна. 

Такая інфармацыя змяшчаецца ў лісце арганізацыям за подпісам першага намесніка міністра Канюшкі А. В. “Аб узмацненні паставак металалому ў лютым–сакавіку 2026 года”. Дакумент ёсць у распараджэнні рэдакцыі Еўрарадыё, атрыманы ад арганізацыі BELPOL.

У сувязі з гэтым чыноўнік просіць “забяспечыць узмацненне паставак металалому на адрас ААТ “Белвторчармет” і яго ўнітарных прадпрыемстваў у лютым–сакавіку 2026 года”.

Нагадаем, што БМЗ закупляе шмат лому ў Расіі, але там цэны на яго вышэйшыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.